Вы праглядаеце журнал [info]znikla

вецер
У мяне як заўжды. Кажу, што буду рэгулярна выкладваць свае стравы, а атрымаліваецца, што рэгулярна - гэта раз на паўгады ) Але апошнія месяцы нават на гатаванне чагосьці цікавага часу рэдка хапала, пра выкладванне фотачак у сеціва гаворка не ішла. Але, у кожным разе, сёння я падзялюс чарговай нямкай, якую я прыгатавала ўпершыню і якая вельмі спадабалася мужу :) Між іншым, гэта яшчэ і зусім не дорага. 
Вітайце: паста з мідыямі.


як зрабіць )

Даруй.

вецер
Originally posted by [info]valjaryna at МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...
прыгарадны цягнік
кірунак - у невядомасьць
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры

у вагонах так дзьме так дзьме
што здаецца туга скуголіць
і скразьняк такі
што зьдзімае
пасівелыя валасы

Мама, сына забрала неба... )

вецер
Originally posted by [info]maryjka_ at ПРЭМІЯ ГЕДРОЙЦА: ІНТЭРНЭТ-ГАЛАСАВАННЕ
Хто стане пераможцам Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца?

Адказу, які, здаецца, цікавіць усіх, пакуль не ведае нават прафесійнае журы. Імя пераможцы стане вядомае непасрэдна напярэдадні цырымоні ўручэння, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17:00 ў  Мінску.

Дарэчы, цікава параўнаць чытацкія густы з меркаваннем гэтага самага журы.

Калі б лёс прэміі быў у вашых руках, каму б вы прызначылі галоўны прыз -
105 мільёнаў рублёў

ад ЗАТ "Сомбелбанк"?

Нагадаем, якія кнігі трапілі ў фінал прэміі:




Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё Свабода, серыя
“Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”) (чытаць рэцэнзію)

Логвінаў) (чытаць рэцэнзію)

Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы””) (чытаць рэцэнзію)

Свабоды. ХХІ стагоддзе”) (чытаць рэцэнзію)
Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак”) (чытаць рэцэнзію).


Галасаванне будзе працаваць да вечара 2 сакавіка.











МММ-2011

вецер
Наспела пытанне.
Сябры, як вы ставіцеся да МММ-2011?
Да самой ідэі атрымаць грошы проста так?
Відавочна, што яшчэ прынамсі паўгады-год МММ будзе працаваць нармальна. На гэты раз структура піраміды іншая: грошы не акумулююцца ў адным месцы, яны ўсе на руках у велізарнай колькасці людзей, праца вядзецца праз сеціва і г.д. Гэта трохі больш надзейна, чым першая МММ.
Мне здаецца, у гэтым няма нічога несумленнага, гэта нават менш несумленна, чым дэпазіты ў банках. Але некаторыя прынцыпова не хочуць атрымліваць незаробленыя грошы, грошы з паветра. 
Карацей, цяпер у людзей ёсць такая вось магчымасць.
Што думаеце вы?
Калі ласка, аргументуйце свае адказы.
Дзякуй.

Tags:

Никита Леонтьев

вецер
Originally posted by [info]browar_dryhvy at Никита Леонтьев
Я сейчас нарушу три правила своего ЖЖ:

1. Пишу не под замком.
2. Пишу на русском.
3. Ставлю кнопку перепоста.

Не под замком, потому что хочу этот текст распространить не только среди своих фрэндов. На русском, потому что все это произошло в России, и больше касается россиян. Перепост… Тут мне трудно, потому что я обещал когда-то не делать этого ни при каких обстоятельствах. Но ситуация такая, что исключение я сделаю. Надеюсь, последний раз.

В Питере недавно убили Никиту Леонтьева,

Далее... )


А раптам?

вецер
Захапляюся людзьмі, якія ўмеюць шыць прыгожае адзенне. Вось тут http://majnatten.livejournal.com/78474.html аўтарка блога і стваральніца гэтых цудоўных сукенак праводзіць латарэю. Ну, а раптам мне пашанцуе? :)

Tags:

вецер
Originally posted by [info]smatrycenka at Як у Крупскім раёне спрабуюць пасадзіць бацькоў чацвярых дзяцей
Гісторыя, якую я тут публікую, здаецца нерэальнай, але яна праўдзівая, больш за тое, яна напісаная маёй сяброўкай Марынай. Гэта яе бацькоў доблесная і ўжо вядомая грамадскасці крупская міліцыя і мясцовыя чынушы імкнуцца схаваць за краты, пазбавіўшы бацькоўскай апекі чацвярых дзяцей. А папярэдне з усіх як след паздзекаваўшыся. Не ведаю, як я яшчэ магу дапамагчы, але спадзяюся, што на гэты аповед звернуць увагу медыі, а можа, і юрысты, і зацікавяцца або хоць параяць нешта.

Об ЭТОМ тяжело писать. Об ЭТОМ очень больно писать. Поэтому в ЭТО трудно поверить. Проще всего ЭТО назвать абсурдом, но ЭТО – моя жизнь. Жизнь моей семьи: папы, мамы и трех малышей. Я говорю «малышей», потому что они живут ВОТ ТАК с самого рождения. А ЭТО длится уже 11 лет.

С 2000 года. Когда у мамы внезапно начались роды.


Далей )

.

Кулінарам

вецер
Сябры, хто ведае, што лепш зрабіць з крэветкамі, кальмарамі і мідыямі? Мо нейкі салат. Парайце рэцэпцік, калі ласка :)

Нарэшце я знікла!

вецер
Вітайце, сябры! Цяпер мяне завуць інакш.
Канешне, прасцей было завесці новы жж, але я не хацела губляць гэты, ён важны для мяне. Таму - тыдзень як прозвішча змяніла, а цяпер вось імя, няхай і ў жж :)
Хто яшчэ не ведае і здзіўлены, што гэта за новы сябар у вашай фрэндстужцы, і хто не пазнаў па аватарцы, таму нагадваю: раней мяне звалі iragenius, ну, а цяпер, як бачыце - [info]znikla :) 

Новае імя

вецер
Шаноўныя сябры. Надоечы я змяніла прозвішча з дзявочага на мужава. І да гэтага прымеркавала яшчэ адну падзею.
Я збіраюся змяніць сваё імя ў ЖЖ. Мой сённяшні юзэрнэйм мне даўно не тое што надакучыў - саромеюся я яго. Бо ўзяты быў у перыяд максімалізму, і хоць мае - меў тады - пэўныя падставы, цяпер мне з ім катэгарычна няўтульна. Да таго ж ён цяжка вымаўляецца, дакладней, многія не ведаюць, як ён вымаўляецца па-ангельску, і таму я не магу ім назвацца ці скарыстацца ў гутарцы так, каб не было незразумеласцяў. Я даўно ўжо хацела гэта зрабіць. І вось нарэшце дайшлі рукі і не шкада грошай. Таму заўтра гэта адбудзецца.
Мой новы нік таксама мае пэўныя падставы і, на маю думку, вельмі мне адпавядае. А для маіх ліцэйскіх сяброў ён будзе, між іншым, зусім не новым, прынамсі, многія з іх адпачатку ведалі мяне менавіта і толькі пад ім. І я яго люблю. 
Ну, якую-ніякую інтрыгу захаваю да заўтра :) 

Апошні месяцок

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Пасылаю Вас на...

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars